Алесь Бачыла

Биография

Алесь Бачыла (сапр. Аляксандр Мікалаевіч) (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 4 студзеня 1983) — беларускі паэт, драматург. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1967).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Дэбютаваў у друку ў 1934 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947)[1], «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі).

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983). Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (з. А. Бажко) і інш.



Показывать:

Книги на прочих языках


Переводчик

Вне серий
X